Твітар-акаўнт прэзідэнта ЗША з 41 мільёнам падпісчыкаў быў учора вечарам па вашынгтонскім часе выдалены з сацсеткі працаўніком кампаніі, які пакрыўдзіўся на сваё звальненне. Імя цяпер ужо былога працаўніка пакуль не раскрываецца, паведамляе CNN.

Цягам 11 хвілін прэзідэнцкі твітар не існаваў, але пасля быў адноўлены кампаніяй. Сам Трамп напісаў у пятніцу з раніцы ва ўжо адноўленым акаўнце: «Мой Твітар-акаўнт быў выдалены на 11 хвілін працаўніком кампаніі, які ўзбунтаваўся».

Эксперты CNN у ранішнім пятнічным эфіры тэлеканалу задаюцца пытаннем — наколькі правільна працуе сістэма ўнутранай бяспекі Твітара, калі адзін працаўнік у стане самастойна выдаліць акаўнт прэзідэнта ЗША — і наколькі бяспечны свет у тым выпадку, калі гэты акаўнт замест выдалення — быў бы перахоплены нейкімі зламыснікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0