Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 395,3 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.
За кастрычнік 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 128,6 млн. долараў ЗША (на 1,8 працэнта) пасля росту ў верасні 2017 года на 273,1 млн. долараў ЗША (на 3,9 працэнта). За студзень — кастрычнік прырост рэзерваў склаў 2 468,1 млн. долараў ЗША (50 працэнтаў).
Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, уключаючы сродкі чарговага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, і купля замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».