Аварыя адбылася яшчэ 15 кастрычніка, піша БелТА са спасылкай на СК.

На аўтадарозе М6 Мінск — Гродна недалёка ад хутара Лугамовічы Іўеўскага раёна «Опель», якім кіраваў 26-гадовы вадзіцель, сутыкнуўся з ласём, што раптоўна выбег на дарогу.

31-гадовы пасажыр, жыхар Ліды, у выніку аварыі атрымаў шматлікія пашкоджанні. Нягледзячы на намаганні медыкаў, ён памёр 31 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна