«Рускі марш» у маскоўскім раёне Любліна, які традыцыйна праходзіць у Дзень народнага адзінства 4 лістапада, пачаўся з закліку адмяніць мерапрыемства і разысціся, перадае РБК з месца падзей.
Па словах арганізатараў маршу паліцыя не дазволіла пранесці на мерапрыемства банеры і сцягі арганізацыі «Чорны блок». У сувязі з гэтым частка актывістаў прапанавала прысутным разысціся і адмяніць мерапрыемства.
У той жа час іншыя ўдзельнікі шэсця, нягледзячы на заклікі, выстраіліся ў калону і пайшлі па вуліцы Пярэрва. Калона налічвала каля 250 чалавек.
Паліцыя пачала затрыманні.





