By.tribuna.com

By.tribuna.com

Гэта мінскі «Прамень», які за тур да фінішу чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе гарантаваў сабе месца дывізіёнам вышэй.

«Прамень» сёння выйграў у гасцях у «Ліды» (2:0). «Смалявічы» яго ўжо не дагоняць.

Прамень — 60, Тарпеда Мінск — 57, Смалявічы — 55, Лакаматыў Гомель — 54.

«Прамень» пачынаў сезон з мінус 10 баламі. Клуб вінавацілі ў дамоўных матчах. У 29 турах мінчукі перамаглі ў 21, сем згулялі ўнічыю, прайгралі толькі аднойчы. Розніца мячоў: 71—22.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0