У матчы 28-га тура чэмпіянату краіны па футболе салігорцы 4 лістапада ў гасцях разграмілі «Нафтан» 5:1.

Шахцёр — 65, Дынама Мінск — 59, БАТЭ — 58, Нёман, Слуцк — 46, Тарпеда-БелАЗ — 45, Дынама Брэст — 44, Віцебск — 40, Гарадзея — 35, Гомель — 32, Дняпро — 25, Крумкачы, Мінск — 22, Іслач — 21, Славія — 20, Нафтан — 10.

Праўда, у «Дынама» і БАТЭ ёсць па гульні ў запасе: у нядзелю дынамаўцы прымаюць «Слуцк», а БАТЭ ў панядзелак згуляе ў гасцях з «Тарпеда-БелАЗам».

Да таго ж барысаўцам федэрацыя футбола можа вярнуць тры балы, забраныя пасля матча са «Слуцкам». Таму ў выпадку перамогі ў Жодзіне і шчодрасці ад БФФ адставанне скароціцца да аднаго бала.

Да канца чэмпіянату застанецца два туры 18 і 26 лістапада. Супернікі камандаў будуць наступныя.

Шахцёр: «Тарпеда-БелАЗ» (дома), «Нёман» (у гасцях).

Дынама Мінск: «Крумкачы» (дома), «Віцебск» ( у гасцях)

БАТЭ: «Нёман» (дома), «Гарадзея» (у гасцях).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0