Reuters.com

Reuters.com

Каментары былых кіраўнікоў Белага дома з'явіліся ў кнізе «Апошнія рэспубліканцы», якая павінна паступіць у продаж 14 лістапада. Яе аўтар Марк Апдэгроў распавёў CNN пра тое, што былыя прэзідэнты думаюць пра цяперашнюю палітычную сітуацыю.

Больш за ўсё Трампа раскрытыкаваў Буш-старэйшы, які адкрыта заяўляў падчас перадвыбарчай кампаніі аб падтрымцы Хілары Клінтан. «Мне Трамп не падабаецца. Я шмат чаго пра яго не ведаю, але лічу яго балбатуном. І я не ў захапленні ад таго, што ён стаў лідарам нашай краіны», — заявіў 93-гадовы палітык.

Таксама Буш-старэйшы, адказваючы на пытанне Апдэргроўва, выказаў здагадку, што Трамп пайшоў на выбары, каб задаволіць сваё эга. На яго думку, для аб'яднання краіны патрабуецца далікатнасць, якой цяперашняму прэзідэнту бракуе.

Буш-малодшы пагадзіўся з бацькам, адзначыўшы, што далікатнасць як раз з'яўляецца адметнай асаблівасцю іх сям'і. «Калі Трамп сказаў, што сам сабе з'яўляецца дарадцам, я зразумеў, што ён проста не разумее, што значыць быць прэзідэнтам», — сказаў ён.

Пры гэтым Буш-малодшы паведаміў, што, у адрозненне ад бацькі, не галасаваў ні за Трампа, ні за Хілары Клінтан. Ён паведаміў, што добра ставіцца да былога кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, аднак на яго рашэнне паўплывалі абвінавачванні Клінтан у выкарыстанні асабістай паштовай скрыні падчас працы на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?