Былы кіраўнік Каталоніі Карлес Пудждэмон заявіў аб жаданні супрацоўнічаць з бельгійскім правасуддзем, пасля таго як Іспанія выдала еўрапейскі ордар на яго арышт. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Мы гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з бельгійскім правасуддзем па еўрапейскім ордары на арышт, які выдала Іспанія», — заявіў Пудждэмон. Таксама на сваёй старонцы ў Twitter ён заклікаў аб'яднацца «усім дэмакратам за Каталонію, за свабоду, за Рэспубліку».

У чацвер, 2 лістапада, іспанская суддзя Кармэн Ламела падпісала ордар на арышт кіраўніка Каталоніі. Акрамя таго, суд пастанавіў адправіць пад варту васьмярых былых членаў каталонскага ўрада па абвінавачванні ў мяцяжы і злоўжыванні паўнамоцтвамі. З іх у Іспаніі знаходзіліся толькі чацвёра.

У пятніцу, 3 лістапада, іспанскі суд накіраваў запыт у бельгійскую пракуратуру на арышт Карлеса Пудждэмона і чатырох яго паплечнікаў. Цяпер суд Бельгіі павінен разгледзець ордар іспанскіх уладаў і выклікаць Пудждэмона і чатырох членаў каталонскага ўрада, якія на дадзены момант знаходзяцца ў Брусэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?