66 рэпостаў у адным фэйсбуку, сотні лайкаў і водгукаў — людзі масава абмяркоўваюць допіс выкладчыка астраноміі і папулярнага фатографа Віктара Малышчыца пра чарговыя рэформы ў адукацыі. Прапануем яго і вашай увазе.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка — ураджэнец Сібіры, лідар Кампартыі Беларусі. Фота Sputnik.by.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка — ураджэнец Сібіры, лідар Кампартыі Беларусі. Фота Sputnik.by.

Прачытаў сёння, што наш міністр адукацыі Карпенка «фанацее ад фінскай і эстонскай мадэлі». Ага, праходзілі мы ўжо гэта. У нас тут многія фанацеюць ад розных заходніх мадэляў. Толькі неяк па-свойму фанацеюць. Напрыклад, з сістэмы ЖКГ нам трэба пераняць толькі 100% аплату паслуг, з медыцынскай сферы — толькі платную медыцыну, а з «фінскай мадэлі» — толькі ліквідацыю гімназій.

Таварыш Карпенка, а ці вядома Вам, з чаго горача любімыя Вамі фіны пачыналі? З гіганцкіх укладанняў у абсталяванне школ, з рэзкага павышэння заробкаў настаўнікаў, з перападрыхтоўкі ўжо працуючага персаналу.

Цяпер у Фінляндыі сапраўды няма сэнсу шукаць лепшае месца для дзіцяці — у любой школе краіны можна атрымаць якасную адукацыю ад сапраўдных прафесіяналаў гэтай справы.

Перад тым, як праводзіць сваю геніяльную рэформу, Вы, напэўна, сур’ёзна ўклаліся ў аснашчэнне школ? Не, у многіх з іх доследы па фізіцы і хіміі паказваюць з Ютуба, бо няма ні абсталявання, ні рэактываў. А рамонты і закупка асноўных рэчаў увогуле адбываюцца за грошы бацькоў.

Можа, Вы неяк паспелі павысіць кваліфікацыю настаўнікаў, таму цяпер у кожнай школе будзе выкладанне на найвышэйшым узроўні? Ды не. Я сам настаўнік, і па маім прадмеце (астраномія) мне хопіць пальцаў рук, каб пералічыць настаўнікаў Мінска, якія ведаюць свой прадмет хоць крыху глыбей школьнай праграмы. З іншымі, больш папулярнымі, прадметамі сітуацыя лепш, але ненашмат. Ах, дык Вы, напэўна, паднялі заробкі разоў у 5, і ў бліжэйшы час таленавітыя настаўнікі самі набягуць запоўняць усе школы да апошняй? Канешне, не —

цяпер малады спецыяліст без рэгалій, які працуе на стаўку, атрымлівае рублёў 300-400. З такім заробкам Вы не набераце настаўнікаў-прафесіяналаў на ўсе школы Беларусі.

Добра, можа Вы вырашылі пачаць хаця б з малога?

Адмянілі прымусовую падпіску на дзяржаўную прэсу? Перасталі адпраўляць дзяцей з урокаў на ўборку ўраджаю?

Перасталі навешваць на настаўнікаў не іхнія абавязкі? Ага, скажаце Вы, хрэн вам, а не адмену гэтай бздуры.

Гэта ў нас такая фінская мадэль. Не забудзьцеся толькі падпісаць школу на «Коммуніст Беларусі» і іншыя саўбелкі.

Хутка 7 лістапада. Вазьміце ўсіх сваіх «Коммуністаў Беларусі», прыкарытных лазуткіных і лабызніце свайго лысага істукана на плошчы ля міністэрства. Па-мойму, гэта адзінае, што добра ўмеюць камуністы. А вырашаць праблемы адукацыі дазвольце тым, хто іх умее бачыць. Запытайцеся хаця б у тых самых фінаў, як гэта зрабіць.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?