Батл — значыць «бітва». Гэтае слова спачатку ўвайшло ў лексікон рэпераў, пад уплывам амерыканскага рэпа. Батлы сталі праводзіць і проста паэты. Гэта спаборніцтвы, на якіх аўтары чытаюць свае хатнія загатоўкі і імправізуюць у адказ на вершы суперніка.

3 лістапада свой паэтычны батл арганізаваў мабільны аператар velcom у рамках свайго праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

Паядынак адбыўся ў дзень 135-гадовага юбілею Якуба Коласа, пераможцу вызначылі гледачы. У складзе зборных выступілі беларускія паэты і акцёры. На рынгу ў «Galleria Minsk» яны чыталі як свае вершы, так і творы двух славутых класікаў.

У «Зборную Коласа» увайшлі паэтка Кацярына Масэ, актрыса Алеся Сівохіна і паэт Алесь Снег. «Зборная Купалы» складалася з паэткі Маргарыты Латышкевіч, акцёркі Насты Жлукценкі і паэта Мікіты Найдзёнава.

Паэтычны баттл складаўся з трох раўндаў, у кожным з якіх сустрэліся па адным прадстаўніку ад кожнай каманды. Вёў «Вершус» акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка, а пераможцаў выяўлялі пры дапамозе шумамера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0