Алімпійскі чэмпіён 2008 года па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў расказаў у эфіры ток-шоу «Кожны з нас» на тэлеканале «Белсат», што знаходзіцца на «хатняй хіміі».

«У апошні раз мяне злавілі даішнікі з невялікім перавышэннем алкаголю ў крыві. Яны забралі ў мяне машыну, я трапіў пад канфіскат. Далі мне вялікі штраф і два гады хатняга арышту. За гэты час я вельмі добра ўсвядоміў, што не меў рацыі», — кажа Арамнаў.

Яго ўжо некалькі разоў раней лавілі на п'яным кіраванні.

Цяпер штангіст абавязаны знаходзіцца дома кожны дзень не пазней за 20.00. Пакідаць межы Барысава яму таксама пакуль забаронена.

«На дадзены момант мой асноўны заробак — вяду блог у інтэрнэце і здаю кватэру. А тыя сродкі, якія я атрымліваю за трэніроўкі дзяцей… Гэта, я лічу, дабрачыннасць», — сказаў Андрэй Арамнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0