Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 45-гадовага мінчука, які збіў наведвальніка сталічнага кафэ, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.
Разам са знаёмымі ён адпачываў у адным з кафэ. Праз некаторы час падышоў да століка, за якім сядзелі мужчына і жанчына, паклаў на стол $100 і звярнуўся з непрыстойнай прапановай.
Пасля гэтага паміж ім і спадарожнікам жанчыны адбыўся канфлікт, які перарос у бойку.
Мужчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні яго заведзеная крымінальная справа за хуліганства.





