«Каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх бальшавікі забілі», — распавёў пра ўчынак мясцовы актывіст Вітольд Ашурак. Сам ён ужо сабраў заплечнік, мае пры сабе пашпарт і цыгарэты, бо ведае, што за такое можа быць пакараны, піша «Радыё Свабода».

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны.

Вянок актывісты купілі ў краме. «Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс «Гары, кат, у пекле». Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сымбаль бальшавізму», — распавядае Ашурак. Пакінулі каля помніку і традыцыйныя для такога месца гвазьдзікі.

Вітольд Ашурак

Вітольд Ашурак.

Вітольд Ашурак кажа, што цяпер у Бярозаўцы да помніка Леніну не прыходзіць, а «праходзяць». Згадвае, як бабуля распавядала яму, што раней гэты помнік складаўся з двух асобаў: Леніна і Сталіна. Сталіна пазьней прыбралі, а Ленін застаўся.

Яшчэ школьнікам Вітольда вадзілі да помніка. «Апошнім часам ён стаіць занядбаны. Палушчыўся ўвесь, стаіць, як у каросьце. Такое адчуваньне, што хутка яго здымуць. Бо ён ужо не выконвае тую функцыю, якая яму прызначалася», — кажа Вітольд Ашурак.

Паводле актывіста, калі яны спраўдзілі месца праз паўгадзіны, вянка каля помніку ўжо не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?