Адзін з лідараў венесуэльскай апазіцыі, намеснік старшыні парламента краіны Фрэдзі Гевара з 4 лістапада 2017 года знаходзіцца ў пасольстве Чылі ў Каракасе і просіць там прытулку. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Чылі, перадае DW.

У прыватнасці, апазіцыянер папрасіў чылійскага пасла даць яму абарону, паколькі баіцца за ўласную бяспеку.

Адзначана, што да такога кроку палітыка падштурхнула прынятае 3 лістапада рашэнне Вярхоўнага суда Венесуэлы аб зняцці з яго дэпутацкай недатыкальнасці.

У сувязі з гэтым супраць Гевары могуць пачаць працэс па абвінавачванні ў публічных закліках да масавых выступленняў супраць прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. У выпадку асуджэння палітыку пагражае да 10 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0