Cустрэча з Ангелай Меркель адбылася пасля канферэнцыі «За правы чалавека ва ўсім свеце», якая праходзіла ў Берліне.

Падчас адкрыцця канферэнцыі канцлер Нямеччыны

Ангела Меркэль адзначыла, што лічыць вырашэнне праблемы правоў чалавека ў Беларусі прыярытэтным для Еўропы.
Ангела Мэркэль вельмі пазітыўна ацаніла тое, што ў залі прысутнічае лідэр дэмакратычных сіл Беларусі. У сваім выступе Ангела Меркель вітала той факт, што ў нашай краіне, нягледзячы на складаныя умовы, ёсць людзі, якія працягваюць змагацца за правы чалавека.

Падчас двухбаковай сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Аляксандр Мілінкевіч выклаў сваю бачанне сітуацыі ў Беларусі, заклікаў ЕС і Нямеччыну праводзіць актыўную маральную і гнуткую палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Сёння Аляксандр Мілінкевіч праводзіць перамовы з Старшынёю партыі ХДС Рональдам Пафалам. Пасля перамоваў Аляксандр Мілінкевіч і Рональд Пафала возьмуць удзел у цырымоніі перадачы калекцыі кніжак для бібліятэкі ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?