Кошт бараля нафты маркі Brent падчас таргоў 6 лістапада дасягнуў адзнакі $62,87, што прыкладна на 1,3% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. У апошні раз даражэй бараль Brent каштаваў у пачатку ліпеня 2015 года.

Аналітыкі Bloomberg адзначаюць, што рост нафтавых каціровак працягваецца на фоне праведзеных у Саудаўскай Аравіі арыштаў шэрагу членаў каралеўскай сям'і, сярод якіх апынуўся і сябра праўлення нафтавай кампаніі Saudi Aramco, былы кіраўнік Міністэрства фінансаў каралеўства Ібрагім аль-Асаф.

На думку экспертаў, серыя арыштаў закліканая ўмацаваць становішча наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бен Сальмана, які вядомы як прыхільнік скарачэння квот Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?