Помнік першаму прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну, усталяваны ў Екацярынбургу ля ўваходу ў Ельцын-цэнтр, спрабавалі падпаліць актывісты незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» [«Другая Россия»], перадае РБК.
Помнік першаму прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну ля будынка Ельцын-цэнтра. Фота: ТАСС.
«Раніцай прайшла акцыя нацбалаў. Помнік быў абліты бензінам і падпалены. Затрыманы адзін з актывістаў Ігар Шчука», — напісаў у твітары прадстаўнік арганізацыі Аляксандр Аверын.
«Акцыя прымеркавана да 100-годдзя рэвалюцыі 1917 года», — дадаў Аверын.
«Помнік у парадку, ніякіх пашкоджанняў не атрымаў, — яго не паспелі падпаліць», — удакладнілі РБК ў прэс-службе Ельцын-цэнтра.
Раней нацболы ўжо ладзілі акцыі ў Ельцын-цэнтры. Так, паводле Аверына, у красавіку 2017 года яны вывесілі на будынку цэнтра банер з надпісам «Ельцын, гары ў пекле!»
Барыс Ельцын займаў пасаду прэзідэнта Расіі з 1991 па 1999 год. 31 снежня 1999 года добраахвотна сышоў у адстаўку, прызначыўшы выконваючым абавязкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які займаў на той момант пасаду прэм'ер-міністра.
Барыс Ельцын памёр 23 красавіка 2007 года.