• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Гісторыя
Фота 8 з 10
11.11.2017 / 09:30

Адноўленая песня часоў паўстання Каліноўскага АЎДЫЯ

Пра гісторыю двух беларусаў, паэта і кампазітара, піша Вячаслаў Мартысюк.

А.Гротгер. Сібіракі. 1863.

«Хіба Вы не ведаеце, што ў вершах усё спраўджваецца?» — запыталася некалі адна расійская паэтка ў другой. Прыпамінаю гэта, пішучы сваю зацемку, і думаю: чым, як не пацверджаннем запытання, чым, як не прагадваннем-заклінаннем уласных лёсаў у пісаным-праказваным-спяваным слове, прачуваннем яго немінучага спраўджання ёсць гісторыя двух беларусаў, паэта і кампазітара, што напраракавалі сабе выгнанне з Краю? Першы, хоць пад ціскам вонкавых абставінаў, — выгнанне дабравольнае; другі — прымусовае, з чужой ліхой волі.

Біяграфію, творчы даробак пісьменніка і публіцыстага Вінцэнта Каратынскага (1831—1891), рупліва вывучалі-збіралі па каліўцу яшчэ ад нашаніўскае пары.

Вінцэнт Каратынскі.

Сёння маем тамок ягоных выбраных «Твораў» (1981, 1994, 2009), укладзены Уладзімірам Мархелем, агляд матэрыялаў да жыццяпісу, рукапіснай і друкаванай спадчыны, зроблены Генадзем Кісялёвым у манаграфіі «Ад Чачота да Багушэвіча» (1993, 2003). Пра музыку, кампазітара, педагога, «селяніна-інтэлігента» Вінцэнта Клімовіча (каля 1830 — каля 1880) мы да пэўнага часу зналі блізу што нічога. Толькі ў пачатку 1970-х той самы нястомны Генадзь Кісялёў, карыстаючы з архіўных дакументаў і рэдкіх выданняў, вярнуў гэтае імя з нябыту.

Вінцэнт Клімовіч.

Калі пазнаёміліся два ўраджэнцы былога Наваградскага павета (Каратынскі быў родам з вёскі Селішча блізка Любчы, Клімовіч — з вёскі Пярэсека) — дакладна невядома. Мажліва, іхнае знаёмства адбылося недзе ў другой палове 1850-х. І пачатна, відаць, мела лістоўны характар.

Слядоў іхных сяброўскіх дачыненняў захавалася не так шмат: у 1858 годзе Клімовіч выпраўляў за непісьменную маці Каратынскага метрычнае пасведчанне аб нараджэнні сына; крыху пазней, у пачатку 1860-х, памагаў літаратару ў зборы матэрыялаў пра Адама Міцкевіча.

Прыкладна ў канцы 1850-х - стаўлю гэткую меркаваную дату насуперак прынятай у нашай навуцы — жывучы ў падвіленскай Барэйкаўшчыне і ў самой Вільні, перакладаючы ў суаўтарстве з Уладзіславам Сыракомлем творы П’ера-Жана Беранжэ на польскую мову, Барывой (так, бывала, падпісваўся Каратай-Каратынскі), зрабіў вольны беларускамоўны «пераспеў» верша французскага паэта «La Nostalgie, ou la Maladie du pays» («пераспеў» гэты, элегія «Туга на чужой старане» - адзін з трох вядомых цяпер беларускіх твораў Вінцэнта Каратынскага). А тагачасны паланечскі валасны пісар Клімовіч напісаў да перастварэння музыку.

Сядзіба ў Барэйкаўшчыне, цяпер Літва. Сучасны выгляд. Фота radzima.org.

Далей былі трагічныя падзеі 1863-1864 гадоў: арышт (05.03.1863) Вінцэнта Клімовіча ў справе менскай рэвалюцыйнай арганізацыі «чырвоных», яго турэмнае зняволенне і, згодна з выракам (21.06.1864) мураўёўскага Палявога аўдытарыяту, засланне ў «аддаленейшыя месцы Сібіру».

Стуль Вінцэнт, сын Юзафа, ужо не вярнуўся: як сведчыў у сваіх успамінах (1887) мастак Эдвард Паўловіч, ён памёр у Іркуцку, дзе ўлады далі яму дазвол навучаць музыцы; памёр, стужыўшыся, стаміўшыся доўгім чаканнем свайго мажлівага вяртання да Краю.

Вінцэнт Каратынскі, трапіўшы пад нагляд паліцыі, зазнаўшы ператрусы на сваёй віленскай кватэры, у пачатку 1866-га года з’ехаў разам з сям’ёй у Варшаву, у якой пражыў да канца веку.

* * *

У 1912 годзе (а мо і крыху раней) рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала ад кагосьці рукапіс з тэкстам элегіі і нотамі да яе.

Верш з’явіўся ў здвоеным 49-50-м нумары віленскага перыёдыка 14 снежня таго самага года з датаю «10 студзеня 1864», маючы пры сабе наступную ўвагу-дапісак: «Да гэтага верша В. Каратынскага напісаў музыку селянін з Наваградскага павета Вінцэсь Клімовіч. Музыку В. Клімовіч пасвячае п. Машчынскаму, «на памятку». Арыгінал верша і нотаў знаходзіцца ў рэдакцыі «НН». Потым сляды рукапісу згубіліся, а нашаніўская публікацыя надоўга стала адзінаю крыніцай тэксту «Тугі на чужой старане».

Увесну 2015-га, дзякуючы спрыянню працаўнікоў філіялу «Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора» Цэнтру даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, мне ўдалося пазнаёміцца з «віленскаю» часткай фалькларыстычных збораў Беларускага музею імя Івана Луцкевіча, з фрагментамі асабістага архіву этнамузыколага, выдаўца і педагога Антона Грыневіча (1877-1937). Паралельна я студыяваў артыкулы Вольгі Лабачэўскай - ці не першай сур’ёзнай даследніцы тых матэрыялаў, а таксама іх вопіс, зроблены Юляй Рэзнік у абсягах магістарскай праграмы пад кіраўніцтвам сп-ні Вольгі. Урэшце, у канцы 2015-га, пры падтрыманні Беларускага ПЭН-цэнтра, я змог наведаць Вільню і папрацаваць з цікавымі мне дакументамі беспасярэдне. Вынікам усяго гэтага стаў шэраг цікавых адкрыццяў. Улучна з адкрыццём копіі рукапісу слоў і нотаў, пра якія я пісаў вышэй.

Копію гэную Антон Грыневіч зрабіў з «архіўных матэрыялаў п. Рамуальда Зямкевіча» 30 ліпеня 1912 года.

Антон Грыневіч (стаіць справа) з Галляшом Леўчыкам і Язэпам Драздовічам (стаяць у дзвярах) падчас этнаграфічнай вандроўкі па Беларусі. Канец 1920-х.

Клептаман - Крот Бібліятэк, як менавалі яго ў газетных крымінальных хроніках міжваеннага часу, канфідэнт ІІ-га аддзела польскага Генеральнага штаба, уласнік найбагацейшых беларускіх (і не толькі беларускіх) кніжных і рукапісных збораў (лёс іх так да канца і не высветлены) Рамуальд Зямкевіч (1878/1881-1940 (?)) шчодра дзяліўся самарозным, датычным музыкі, з Грыневічам, да якога - як мала да каго — ставіўся з шчырай прыязнасцю і пашанай.

Рамуальд Зямкевіч.

Узычыў, як бачым, і твор Каратынскага-Клімовіча.

Тыя, хто знаў Зямкевіча, сведчылі і ў даваенны, і ў паваенны ўжо час, што, убіўшыся ў ласку да нашаніўцаў, «варшаўскі беларус» абакраў іх, прысабечыўшы многія каштоўныя экспанаты будучага Беларускага музея, застраміўшы руку ў касу.

Вось жа, ёсць усе падставы сцвярджаць, што Зямкевіч зглабаў і арыгінальны рукапіс Клімовічавага «пасвячэння» Машчынскаму з рэдакцыйнага архіву «НН».

Гаспадара «кватэры-кніжні-старасхову» на вуліцы Хмельнай, 18 (Варшава) забілі немцы (цёмная гісторыя!), ягоныя зборы страціліся-расцярушыліся ў ваеннай завірусе. Нешта з тых збораў аднак усплывае час ад часу. Хай сабе і ў копіях.

* * *

Знойдзены ў фондах Інстытуту літаратуры і фальклору Літвы дакумент каштоўны шмат чым. Першае, ён ёсць крыніцаю нерэдагаванага тэксту элегіі Вінцэнта Каратынскага «Туга на чужой старане».

Другое, ён дазваляе сцвердзіць: першапублікатары зрабілі памылку, датуючы дароўны надпіс былому кандыдату Пецярбурскага універсітэта, касіру менскай рэвалюцыйнай арганізацыі Яну Машчынскаму «10 студзеня 1864»; на першай старонцы рукапісу чытаем: «10 grudnia ‘снежня’ 1864».

Значыць, тэкст з нотамі Вінцэнт Клімовіч падараваў сувыгнанцу Машчынскаму ўжо на засланні. (Апрача таго, я яшчэ раз выказваю сумнеў наконт складання Клімовічам музыкі ў турме. Ёсць архіўныя звесткі, што твор прыйшоўся даспадобы Клімовічавым сукамернікам; узяты ў палон паўстанец з аддзелу Антона Трусава Стафан Пянкевіч нават пераклаў тэкст Каратынскага на польскую мову, даўшы загаловак «Tęsknota w obcej stronie» (пераклад не выяўлены). А пра тое, што Клімовіч напісаў музыку ў зняволенні - звестак няма. Проста навучыў усіх песні, але ніяк не напісаў.)

Урэшце, трэцяе, найгалаўнейшае: дакумент утрымвае ноты «манюшкаватае», вальсаватае, вельміхарошае мелодыі. Мелодыі, што была змоўкла. Хацелася б, каб сёння яна загучала зноў.

Туга на чужой старане

(Tęsknota w obcej stronie)

Словы Вінцэнта Каратынскага

Музыка Вінцэнта Клімовіча

На арыгінале напісана: Пану Машчынскаму на памятку першае сустрэчы ахвяруе сувыгнанец селянін Навагрудскага павету Вінцэнты Клімовіч 10 снежня 1864 г.

Спісана з архіўных матэрыялаў п. Рамуальда Зямкевіча 30/VII 1912 [1919 (?)].

А. Грыневіч

1

Ой саколка, ой галубка,
Не пытайся, не,
Што мне тошна, мая любка,
Ў гэтай старане
Я ж зямліцу меў радную,
Быў слабодзен сам
Ох, ці днюю, ці начую,
Я ўсё там да там!

Там гукнеш ў сардэчным краю,
Разлягнецца свет.
Тут гукаю, прымаўляю —
Адгалоскі нет.
Там палосы, сенажаці
Красны як нідзе;
Стануць пташкі прыпяваці
Ў сэрцы аж гудзе.

2

Там дзявочкі на вячоркі
Язычком радным
Кажуць казкі, прыгаворкі
Душа ліпніць к ім.
Там дзяўчаты, маладзіцы
Красен цвет тымян,
Глянеш толькі ім ў ачыцы,
Як ад мёду п’ян.

Там, як пташка на свабодзе,
Я быў жыць прывык.
Не пытаўся «мала? годзе?»
Быў вясёл і дзік.
Як дубінка маладая,
Гібкі проста віць.
З оч маланка вылятае,
Кроў агнём кіпіць.

3

Ах, цяпер жа, ой палеткі
Роднага сяла,
Не пазналі б тае кветкі,
Што там зацвіла!
Паглядаю праз аконца,
Чоран цэлы свет.
Усем людзям свеце сонца —
Мне прасветку нет.

Бо за мною, прада мною
Поўна Божых сёл; -
Ўсе ў грамадзе, да з раднёю,
Я адзін, як кол.
Адарвалі сіраціну
Ад свае зямлі.
Даўшы розум, хараміну,
Шчасця не далі.

4

Я не смею прытуліцца
Ні к яму, ні к ёй.
Хараміна, чужаніца
Розум — вораг мой.
Ад зарыцы, да зарыцы
Туга кроў мне п’ець.
Пяюць хлопцы, маладзіцы,
Я не ўмею пець.
Бо пры люлі родна маці
Мне не пела дум.
Ў чыстум полі для дзіцяці
Граў мне ветру шум

З шчаняткамі збегаў поле
Мілай стараны.
Не судзіла горка доля
Жыць так, як яны.

5

Ох, не будзе над роднаю
Да не будзе нам,
Ці я днюю ці начую
Там! ой там! ой там!

Саколачка, галубачка,
Хочаш мне памоч?
Дай маё мне, дай сялочко,
Туга пойдзе ў проч.

Крыніца: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. Lietuvių tautosakos rankraštynas (LTR). LTR 7579/II-7. Без пагінацыі: [*L. 1-2 v]. Аўтограф Антона Грыневіча.

* * *

Змяшчаю і гукавы файл з аматарскім запісам собскага выканання твора Каратынскага-Клімовіча ў «вольным аранжыраванні» пад акампанемент гітары. Не быўшы адмыслоўцам, я шчыра спадзяюся, што ноты зацікавяць прафесійных музыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Вячаслаў Мартысюк, Берасце

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Палітыка і грамадства
У паэткі і спявачкі Кацярыны Ваданосавай выявілі анкалагічнае захворванне
Палітвязню Касакоўскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Апошнія званкі — 30 мая, выпускныя — 10 чэрвеня
Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 
Ва Узброеных сілах пачаўся чарговы этап праверкі сіл рэагавання
Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча
У акупаванай Херсонскай вобласці ўводзіцца бівалютная зона
Расійскі дыпламат падаў у адстаўку і раскрытыкаваў Лаўрова
Усяго патроху
Кава проста настойваецца ў цішыні. Незвычайную каву ў бутэльках робіць кавярня ў Гродне
Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень
Спёка ў Іспаніі б'е рэкорды — тэмпература на 15 градусаў вышэйшая, чым звычайна
​​На поўдні Германіі кошкам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні
Даехаць з Мінска ў Батумі: пяць варыянтаў — ад танных да камфортных
Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі
Спорт
Адмова ад беларускасці, рымейк драмы 20-гадовай даўніны, эфектны «камбэк». Чым быў адметны фінал Кубка Беларусі па футболе
Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму
Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў
Фаны перамаглі ў вулічнай бойцы, гульцы — на полі! Нямецкі «Франкфурт» разам з неверагоднымі заўзятарамі заваяваў золата футбольнай Лігі Еўропы
Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт
ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах
«Арлы» супраць «Джэрс»: чаго чакаць ад сённяшняга фіналу Лігі Еўропы
Здарэнні
У Мінску дзякуючы відавочцам падазраванага ў забойстве затрымалі за 6 хвілін
На МКАД мужчына памёр за рулём аўтамабіля
У Верхнядзвінску аўтамабіліст ледзь не збіў жанчыну з каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА
У Магілёве кіроўца пераключыла ўвагу на дзіця і з'ехала проста ў вадаём ФОТА
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»
Лабавое сутыкненне ў Рэчыцкім раёне: загінулі двое дзяцей
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Гэты просты прадмет можа падняць ваш фітнэс на новы ўзровень. Вось некалькі ідэй
Палеадыета: ці сапраўды карысная адна з самых папулярных дыетаў сучаснасці
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым
Мова
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?
Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аўто
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Эканоміка
Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска
«Першыя месяцы заробак можа быць 300-400 даляраў». Як стаць айцішнікам у 2022 годзе
Бацька пілуе, сын рэкламуе. Як сям'я з Янова зарабляе на драўляных бочках
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
Меркаванні
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
«Яны не людзі, а бандэраўцы». Вось як расійская прапаганда рабіла з Украіны недадзяржаву
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі
Санкцыі на калій здымаць можна, але на ўмовах экспарту праз гандлёвы дом, які будзе кантралявацца Ціханоўскай — незвычайнае меркаванне 
абмяркоўвайце!
Гісторыя
Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Культура
«Нейра Дзюбель» пракаментаваў прыезд АМАПа ў клуб «Графіці»
Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам
«Чорнае люстэрка» вяртаецца: Netflix працуе над працягам
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»
На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
Навука і тэхналогіі
Як зрабіць так, каб батарэі ў тэлефоне хапала на даўжэй
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
Каханне і сэкс
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
Абдымацца раніцай карысна для здароўя. Цяпер гэта пацвердзілі і навукоўцы
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Свет
Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 
У акупаванай Херсонскай вобласці ўводзіцца бівалютная зона
Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча
Галоўны разведчык Украіны: На Пуціна нядаўна быў замах
Расійскі дыпламат падаў у адстаўку і раскрытыкаваў Лаўрова
У Дзясне на Чарнігаўшчыне пад абломкамі выяўленыя 87 целаў
Расійскага вайскоўца за забойства цывільнага ва Украіне асудзілі да пажыццёвага зняволення
Галоўнае
У паэткі і спявачкі Кацярыны Ваданосавай выявілі анкалагічнае захворванне
Палітвязню Касакоўскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення
Навальны: Місія Пуціна — даваць чалавецтву ўрокі. Але адказ на галоўнае пытанне ён яшчэ не даў 
Гэтая расіянка супраць вайны, і ёй пагражае 10 год турмы. Хто яна і што зрабіла?
Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Апошнія званкі — 30 мая, выпускныя — 10 чэрвеня
Усяго патроху
Гэты просты прадмет можа падняць ваш фітнэс на новы ўзровень. Вось некалькі ідэй
За каментарыі затрымалі трэнера па гандболе. Распавядаем, хто ён
Як полк беларускіх добраахвотнікаў «Пагоня» трэніруецца на стрэльбішчы пад Варшавай ФОТА
Кава проста настойваецца ў цішыні. Незвычайную каву ў бутэльках робіць кавярня ў Гродне
Фота / Відэа
Як у розных краінах свету адзначылі Дзень беларускага палітвязня ФОТЫ
Самыя прыгожыя дзяўчаты Белчыгункі ФОТЫ
Апытанка
Самае чытанае
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
Увесь свет абляцела гэтае фота абаронцы Марыупаля. Распавядаем, хто ён
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Распавядаем, хто яны
Самае лайканае
YouTube масава вычышчае прарасійскія каналы, што падтрымліваюць вайну
У Дагестане школьніца на апошнім званку выгукнула: «Не вайне! Пуцін чорт!» Што было пасля?
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
СМІ: Ва Украіне загінуў пляменнік намесніка міністра абароны РФ
Гарачыя тэмы
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх