Цяпер маладыя людзі, якія служаць у Печах, могуць мець пры сабе тэлефоны, але толькі дазволенага ўзору. Такое рашэнне, паведамілі ў Міністэрстве абароны, прыняў начальнік 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах. Раней тэлефанаваць з войска таксама дазвалялася, але захоўваліся мабільныя ў строга «вызначаных месцах», пра гэта паведамляе партал TUT.BY.

фота Сяргея Гудзіліна.

фота Сяргея Гудзіліна.

Пры гэтым карыстацца мабільным салдаты могуць не тады, калі захочуць, а па раскладзе.

— У час для асабістых патрэбаў, які адведзены ў распарадку дня, — удакладнілі ў Міністэрстве абароны. — Напрыклад, пасля вячэры, перад сном. Хлопцы маюць зносіны з роднымі, і ўсе гэты час ведаюць.

У астатнія гадзіны мабільны можа быць выключаны, стаяць на вібра або ў бязгучным рэжыме.

— Што значыць «тэлефон дазволенага ўзору»?

— Звычайны тэлефон, які дазваляе мець зносіны, — растлумачылі ў ведамстве.

У ім не павінна быць камеры, інтэрнэту, дыктафона.

— Раней у асабісты час у вайсковай частцы таксама можна было карыстацца тэлефонамі, — кажуць у міністэрстве. — Але захоўваліся яны ў вызначаных месцах. Напрыклад, у канцылярыі ў старшыны або камандзіра, і выдаваў іх адказны афіцэр. Усё гэта фіксавалася ў журналах выдачы і прыёму тэлефонаў.

Акрамя таго, кажуць у ведамстве, калі ў бацькоў ёсць нейкія пытанні ці яны не могуць датэлефанавацца да дзіцяці, яны могуць набраць казарму.

— Бацькі могуць патэлефанаваць псіхолагам, камандзірам, намесніку па ідэалогіі, — пералічваюць у міністэрстве. — Усе тэлефоны ў вольным доступе. Набіраць па іх можна ў любы час.

— Такое правіла будзе дзейнічаць толькі ў Печах або і ў іншых вайсковых частках?

— Тэлефонамі дазволена карыстацца ва ўсіх частках — гэта факт, — паведаміў Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны. — Але калі і ў які час, вызначае камандзір часткі. Гэта тычыцца не толькі ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую службу, але і тых, хто служыць па кантракце, афіцэраў, прапаршчыкаў. Мы лічым, тое, што гэта арганізавана ў Печах, — гэта вельмі добра.

У суботу падчас прамой лініі міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў і пра іншыя пераўтварэнні, якія чакаюць вайсковую частку ў Печах.

— Прынята рашэнне вылучыць грашовыя сродкі для ўстаноўкі ў некаторых месцах размяшчэння вайскоўцаў тэхнічных сродкаў назірання, — паведаміў Андрэй Раўкоў. — Сістэма відэаназірання дазволіць дзяжурнаму па школе, які знаходзіцца ў казарме, больш аператыўна бачыць памяшканні, дзе знаходзяцца вайскоўцы, каб мінімізаваць усялякія пытанні — сутычак якіх-небудзь ці нейкага ўздзеяння.

Таксама, па словах міністра, прынята рашэнне з нагоды фінансавання аб'ектаў гарадка — клуба, сталовай. Для медыцынскай роты будзе закуплена новае абсталяванне. Афіцэры і прапаршчыкі ўсяго цэнтра праходзяць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0