Прэм’ер‑міністар Баўгарыі, Сяргей Станішаў і шмат якіх іншых членаў кабінэту захрасьлі на гадзіну ў вагончыку фунікулёра на новым лыжным курорце Картала.

Нацыянальнае радыё Баўгарыі паведаміла, што вагончыкі, якія маюць форму вэнэцыянскіх гандол, праз адключэньне электрычнасьці спынілі рух і пакінулі высокапастаўленых чыноўнікаў на вышыні 30 мэтраў па‑над зямлёю. З радыйнага паведамленьня пакуль што невядома, ці міністры былі выратаваныя з фунікулёру, ці проста аднавілася падача току. У прыёмным пакоі прэм’ера таксама адмаўляюцца ад камэнтароў.

У апошні год Картала, што знаходзіцца блізу 100 кілямэтраў ад Сафіі, ня раз была эпіцэнтрам дэманстрацыяў «зялёных», якія пратэставалі пра «непапраўную шкоду», якая была зробленая навакольнаму асяродзьдзю і жывёльнаму сьвету ў ваколіцах. Але пакуль што ніводная з прыродаахоўных арганізацыяў не ўзяла адказнасьці за гэты ўчынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0