Заканадаўчыя нормы аб увядзенні дадатковай графы для ўказання трэцяга полу павінны быць створаныя да канца 2018 году. Міністр па справах сям'і, жанчын і моладзі Катарына Барлей ухваліла рашэнне Федэральнага канстытуцыйнага суда — паведамляе Deutsche Welle.

У запісах актаў грамадзянскага стану мае быць створаная магчымасць для ўказання іншага варыянту, акрамя жаночага ці мужчынскага полу. Такое рашэнне прыняў Федэральны канстытуцыйны суд у Карлсруэ. Адсутнасць трэцяга варыянту паказвае на неадпаведнасць дзеючых нормаў загсаў патрабаванням канстытуцыі, адзначаецца ў дакуменце.

Суд прыйшоў да высновы, што асабістыя правы чалавека абараняюць у тым ліку і палавую ідэнтычнасць тых, хто не можа аднесці сябе ні да мужчынскага, ні да жаночага полу.

Федэральны канстытуцыйны суд абавязвае замацаваць рашэнне заканадаўча да 31 снежня 2018 года. Прапануецца, у прыватнасці, або ў цэлым адмовіцца ад графы полавай прыналежнасці, або стварыць магчымасць для выбару «дадатковага вызначэння полу, які не з'яўляецца ні мужчынскім, ні жаночым».

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0