Пра незвычайны выпадак паведамляюць валанцёры гомельскага руху «Падары ім шанец».

«Гэта аднапакаёвая маласямейка. Калі адкрылі дзверы, нас сустрэлі, як хмара, адны чорныя каты. Усяго налічылі дваццаць чатыры штукі: два сіямскай афарбоўкі і 22 чорныя, адрозніваюцца толькі колерам вачэй.

Ёсць кацяня з праблемамі хрыбта, поўзае, як крабік. У бабкі няма электрычнасці, адключылі за нясплату. На вуліцы пахмурна, таму сфатаграфаваць добра не атрымліваецца, але разгледзець гэтую хмару можна. Вялікая просьба да ўсіх неабыякавых і тых, хто спачувае няшчасным жывёлам, аказаць дапамогу ў харчаванні і стэрылізацыі. Пракарміць такую чараду проста не рэальна, як бабка ім давала рады, незразумела. Гэтак жа вельмі патрэбны напаўняльнік», — пішуць валанцёры.

Звязацца з валанцёрамі, каб дапамагчы жывёлам, можна па тэлефонах: +375 29 306 5991 (Святлана), +375 29 602 4367 (Інна). Як дапамагчы бабулі, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?