Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі правялі сёння маштабны страйк, падчас якога перакрылі некалькі аўтамабільных дарог і чыгунак. Цягам дня дарогі пратэстоўцы здолелі заблакаваць дарогі рознага ўзроўню ў 66 месцах, у тым ліку хуткасную чыгуначную магістраль з Іспаніі да Францыі, паведамляе Reuters.

Фота — Reuters

Фота — Reuters

Мясцовыя медыі адзначаюць, што большасць буйных кампаній і магазінаў не далучыліся да страйку. Пратэстоўцы патрабуюць вызвалення членаў адхіленага ўрада і лідараў каталонскіх сепаратысцкіх рухаў, якія арыштаваныя паводле абвінавачаньняў у бунце.

Сёння ж Канстытуцыйны суд Іспаніі ануляваў дэкларацыю незалежнасці, прынятую парламентам Каталоніі.

Палітычны крызіс у Каталоніі пачаўся ў сувязі з рэферэндумам пра незалежнасць, які правялі 1 кастрычніка ўлады аўтаномнага рэгіёну. Улады Іспаніі аб'явілі галасаванне незаконным і спрабавалі перашкодзіць яго правядзенню. Па сцвярджэнні каталонскіх уладаў, большасць прагаласаваўшых выказаліся за незалежнасць рэгіёна ад Іспаніі.

У канцы кастрычніка парламент Каталоніі, насуперак патрабаванням іспанскага ўрада, прыняў дэкларацыю аб незалежнасці. Пасля гэтага Мадрыд ўвёў у рэгіёне знешняе кіраванне (працэдура прадугледжана іспанскай Канстытуцыяй), звольніў адміністрацыю Каталоніі і распусціў мясцовы парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0