У аўторак паблізу вёскі Лядо Быхаўскага раёна ў Дняпры было заўважанае цела невядомага мужчыны. Мясцовы жыхар, што рыбачыў на беразе, убачыў тапельца ў вадзе і патэлефанаваў у міліцыю, паведамляе дзяржкамітэт судмедэкспертызы.
Судовыя эксперты, якія прыбылі з Быхава, змаглі па адбітках пальцаў ўстанавіць асобу загінулага рыбака. Ім аказаўся 56-гадовы жыхар вёскі Буйнічы Магілёўскага раёна, што знаходзіцца больш чым у 20 кіламетрах вышэй па рацэ.
Мужчына быў экіпіраваны для рыбалкі, пры ім былі рыбацкія прылады. Дакладную прычыну смерці павінна акрэсліць дадатковая судова-медыцынская экспертыза.