16 лістапада пройдзе прэзентацыя кнігі Вікенція Мароза «Перажытае-незабытае». Гэта кніга ўспамінаў, аповедаў і краязнаўства.

У ёй аўтар, сябра Саюза беларускай моладзі, распавядае пра жыццё пад Польшчай, першыя Саветы, жыццё пад акупацыяй, вайну і пасляваенны перыяд.

«Перажытае-незабытае» — першая кніга 93-гадовага пісьменніка. На прэзентацыі сын аўтара Уладзімір Мароз — вядомы пісьменнік, сцэнарыст і кінарэжысёр — прачытае ўрывак з кнігі і некалькі сваіх вершаў, якія непасрэдна звязаныя з тэкстам твора.

Дарэчы, Уладзімір з’яўляецца рэдактарам кнігі і аўтарам прадмовы да яе. 

Прэзентацыя адбудзецца 16 лістапада ў 18:00 у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура (вул. Азгура, 8).

Кніга «Перажытае-незабытае» ёсць у інтэрнэт-кнігарні і ў краме выдавецтва «Галіяфы» на Нямізе, 3 (цокальны паверх, пав. 66).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0