Тры аўтамабілі збіў з дарогі лось перад тым, як загінуць. Адбылося гэта адвячоркам каля Нясвіжу.

Кіроўца «Масквіча», які рухаўся з Гарадзеі, не паспеў зрэагаваць, калі лось выбег на дарогу. Машына адкінула лася на сустрэчную паласу пад колы грузавіка «Вольва», які ішоў з Нясвіжу. «Вольва» кінуў лася зноў на другую паласу, дзе жывёла наляцела на «Фальксваген».

Лось загінуў, людзі не пацярпелі, машыны патрабуюць рамонту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?