Дзясяткі тысяч нацыяналістаў выйшлі на марш, арганізаваны крайне правымі рухамі ў Варшаве 11 лістапада, у Дзень незалежнасці Польшчы, паведамляе Бі-бі-сі.

Марш быў адным з некалькіх падзей, прысвечаных адраджэнню Польшчы як нацыі ў 1918 годзе.

У дзяржаўных цырымоніях у гонар Дня незалежнасці ўдзельнічалі прэзідэнт Анджэй Дуда, а таксама кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск, былы прэм'ер-міністр Польшчы.

Аднак марш крайне правых нацыяналістаў, у якім, па некаторых ацэнках, узялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек, сёлета зацямніў ўсе дзяржаўныя і іншыя патрыятычныя мерапрыемствы.

У многіх удзельнікаў маршу ў руках былі нацыянальныя бел-чырвоныя сцягі, у іншых - паходні і феерверкі.

Марш стаў адной з найбуйнейшых падобных дэманстрацыяў у Еўропе, у ім таксама ўзялі ўдзел лідары крайне правых рухаў з іншых краін Еўропы, у тым ліку Томі Робінсан з Вялікабрытаніі і Раберта Фіорэ з Італіі.

Нягледзячы на тое, што кіруючая кансерватыўная партыя не ўдзельнічала ў маршы, дзяржаўная тэлекампанія TVP назвала гэту падзею «вялікім шэсцем патрыётаў».

Таксама ў горадзе адбыўся менш маштабны пратэстны марш антыфашысцкага руху. Арганізатары аддзялілі два шэсці адно ад аднаго, каб прадухіліць гвалт.

Дзень незалежнасці святкуецца ў дзень аднаўлення Польшчай суверэнітэту 99 гадоў таму - у канцы Першай сусветнай вайны. Да гэтага яна была падзелена і кіравалася з канца XVIII стагоддзя Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Вугорскай імперыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0