У фінале Кубка Федэрацыі, што прайшоў у Чыжоўка-Арэне, зборная Беларусі зраўняла лік з ЗША — 2:2.
Аляксандра Сасновіч гераічна выйграла ў пераможцы US Open 2017 Слоан Стывенс — 4:6, 6:1, 8:6. Прычым у апошнім сэце Аляксандра прайгравала 2:5, але здолела зраўняць лік, а потым вырваць перамогу.
Матчам раней Арына Сабаленка прайграла Кока Вендэвеге 6:7, 1:6.
Учора, наадварот, Сабаленка выйграла, а Сасновіч прайграла.
Зараз — парная сустрэча. Пачатак у 19:05.
Лукашэнка сядзіць другі дзень у зале, не сыходзіць.