Менш за двое сутак спатрэбілася баевікам «Ісламскай дзяржавы», каб вярнуць кантроль над Абу-Кемалем, што на мяжы з Іракам. Яшчэ зусім нядаўна сірыйская армія абвясціла аб яго вызваленні.

Абу-Кемаль — стратэгічна важны пункт на мяжы Сірыі і Ірака.

Часткі сірыйскіх узброеных сіл пакінулі яго пад націскам сіл ІД, аднак не адступілі далёка, а разгарнулі кола вакол горада. Баі працягваліся ў нядзелю — сірыйская армія спрабуе контратакаваць і зноў заняць горад. «Апошні аплот» упаў 9 лістапада, а крыху раней, 6 лістапада, сірыйская армія абвясціла аб вызваленні Дэйр-эз-Зора. Аперацыя па яго вызваленні працягвалася з верасня пры падтрымцы ліванскіх і іранскіх УС, а таксама ВКС Расійскай Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0