Фота Радыё Свабода.
Беларуская зборная саступіла ў фінале Кубка Федэрацыі зборнай ЗША з лікам 2:3. Матчы прайшлі ў Чыжоўка-Арэне.
Пасля двух індывідуальных матчаў быў лік 2:2 (учора Сасновіч саступіла Вандэрвеге, а Сабаленка выйграла ў Стывенс; сёння Сабаленка саступіла Вандэрвеге, але Сасновіч выйграла ў Стывенс), і ўсё вырашылася ў парным матчы.
У выніку Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч саступілі Како Вандэрвеге і Шэлбі Роджэрс 3:6, 6:7 (3:7). Прэстыжны турнір выйграла каманда ЗША.
У наступным розыгрышы Кубка Федэрацыі беларускі ў 1/4 фіналу згуляюць з Германіяй. Матчы пройдуць у Мінску.
0
0
0
0
0
0