«Financial Times» надрукавала па выніках гутаркі з афіцыйным кіраўніком Беларусі даволі зьедлівы артыкул. Журналіст зь недаверам успрыняў многія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Ён цытуе акурат тыя словы Лукашэнкі, якія паказваюць яго як чалавека, што так і не навучыўся паважаць правы асобы і ўласьніка: «Інвэстараў, якія ўкладаюць сродкі ў стварэньне сваіх даччыных кампаній з нуля, таксама сустрэнуць гасьцінна. «Парадачным» бізнэсоўцам нават дадуць дармавыя дзялкі зямлі пад будоўлю дамоў, «каб яны маглі жыць не на краі Эўропы, як у Лёндане, а ў цэнтры Эўропы», — кпіць «Financial Times».

У адрозьненьне ад беларускіх слухачоў, заходняму журналісту ў заявах і нават гумары Аляксандра Лукашэнкі перадусім кідаюцца ў вочы тыя моманты, зь якіх прасьвечвае фальш, самавольства і перакруты.

Афіцыйны кіраўнік Беларусі даў учора інтэрвію газэтам «Financial Times» і «Frankfurter Allgemeine Zeitung». Просьба аб інтэрвію сыходзіла ад беларускіх уладаў. Выглядае, што яго задума сыходзіла ад Ціма Бэла, які займаецца піярам беларускага ўраду на Захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?