SpinX падключаецца да водазабеспячэння з дапамогай шланга і замяняе існуючыя сядзенне і крышку ўнітаза. Як заяўляюць стваральнікі, прылада будзе выпускацца ў некалькіх варыянтах, якія падыдуць для любых унітазаў.
Праца SpinX пачынаецца з націскання кнопкі. Рабатызаваная шчотка раскладваецца з адсека на ўнутраным баку крышкі ўнітаза і круціцца, праходзячы па кожным квадратным сантыметры плошчы ўнутранай паверхні ўнітаза. Пры гэтым адмысловы механізм распыляе мыючы сродак з шматразовага адсека. Акрамя таго, тонкія бруі вады, якія выпускаюцца з ніжняга боку крышкі, чысцяць сядзенне, а затым сушаць яго з дапамогай двух магутных вентылятараў.
Увесь працэс ачысткі, па заявах стваральнікаў, займае 90 секунд, а працуе робат ад здымнай акумулятарнай батарэі, зараду якой хопіць больш чым на 30 цыклаў ачысткі. Вытворца рэкамендуе мяняць шчотку кожныя 6 месяцаў.
Кошт прылады пачынаецца ад 200 даляраў.