9-гадовы хлопчык сканаў 13 лістапада ў дзіцячай бальніцы.

Пра смерць дзіцяці паведаміў Следчы камітэт.

Нагадаем, 1 лістапада двое хлопцаў гулялі на пляцоўцы недабудаванага дома ў Магілёве. Нечакана абрынулася пліта перакрыцця. 10-гадовы хлопчык загінуў на месцы, яго 9-гадовага сябра адвезлі ў бальніцу ў нестабільным стане.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за прычыненне смерці з неасцярожнасці. Затрымалі 42-гадовага жыхара Магілёва, які без адпаведнага дазволу пачаў будоўлю таго злашчаснага дома. Таксама за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па кантролі за своечасовым зносам старых будынкаў і збудаванняў распачата справа ў дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў гарвыканкама Магілёва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?