Прызнаньне Расіяй і Нікарагуа Абхазіі й Асеціі, а пяцю дзясяткамі краінаў сьвету — Косава актывізавала сэпаратысцкія рухі практычна ва ўсіх частках сьвету. Так, у сталіцы інданэзійскай правінцыі Папуа адбыўся мітынг з патрабаваньнем правядзеньня рэфэрэндуму з пытаннем пра незалежнасьць рэгіёну.

Папуасы змагаюцца за незалежнасьць амаль 40 год. У 2001 годзе правінцыя дамаглася шырокай аўтаноміі. Аднак папуасы-сэпаратысты не спыніліся на дасягнутым і патрабуюць стварэньня новае дзяржавы. А колькі дзён таму ў Папуа адбылася серыя выбухаў у аэрапорце й непадалёк ад вугальнай шахты, якой валодае амэрыканская кампанія. Адказнасьць за тэракты узяла на сабе групоўка прыхільнікаў незалежнасьці Папуа.

Акрамя Папуа пра жаданьне незалежнасьці абвесьцілі прадстаўнікі русінаў (русафільская групоўка ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны). Некалькі русінскіх лідараў заявілі што будучыня Ўкраіны цьмяная, а русінская дзяржава абавязкова мае паўстаць цягам бліжэйшых год. Паводле статыстычных дадзеных, да русінаў сябе адносіць каля 8 % ад агульнага насельніцтва вобласьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?