У ведамстве лічаць, што вырашыць праблему залішняга рэгулявання, неадназначнасці прававых норм і карупцыі традыцыйнымі метадамі немагчыма, таму прапануюць выкарыстаць сучасныя тэхналогіі. Пераход на іх мае ўключаць у сябе тры этапы.
На першым з дапамогай сучасных тэхналогій выявяць састарэлыя, непрацуючыя і неэфектыўныя прававыя акты.
На другім этапе па прыкладзе Францыі маюць быць створаныя электронныя кодэксы, якія ў будучыні павінны стаць афіцыйным месцам публікацыі законаў.
На трэцім этапе будзе створана аўтаматызаваная сістэма падтрымкі прававых рашэнняў на аснове штучнага інтэлекту (ШІ), уключаючы сэрвісы генерацыі дакументаў па тыпавых справах.
Задумка з выкарыстаннем ШІ для падрыхтоўкі законапраектаў і падзаконных актаў у міністэрстве спадабалася: толк будзе, нават калі ШІ усяго толькі пазбавіць тэксты ад граматычных памылак, якія цяпер супрацоўнікі ведамства вымушаныя правіць уручную пры рэгістрацыі. Аднак аўтары прапановы не згадваюць, ці мае Расія ў наяўнасці штучны інтэлект патрэбнага ўзроўню.