Цела мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі раніцай 13 лістапада ў 10:20 у ягонай кватэры.
На месца выехала міліцыя, следчыя.
«Падчас агляду кватэры зафіксаваныя множныя сляды, пакінутыя на месцы злачынства. Канфіскаваныя фрагменты меркаванай прылады злачынства, па якіх прызначаныя экспертныя даследаванні», — паведамілі ў СК.
Дарэчы, меркаваная прылада злачынства — драўляны зэдлік, акрываўленыя парэшткі якога знайшлі ў кватэры.
Хутчэй за ўсё, загінулага збівалі ім: паводле папярэдняга заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ў выніку множных пашкоджанняў галавы, тулава, канцавін.
У якасці падазраваных затрымалі чацвярых знаёмых загінулага, трох жанчын і мужчыну. Пакуль што з імі працуюць следчыя.





