Старшыня ўрада Іспаніі Марыяна Рахой выказаў надзею, што на пазачарговых выбарах у Каталоніі 21 снежня прыхільнікі незалежнасці аўтаномнай вобласці не перамогуць.
«Я заклікаю да масавага ўдзелу ў волевыяўленні, — адзначыў Рахой у аўторак у інтэрв'ю радыёстанцыі Cope. — Любы, хто пераможа, павінен выконваць закон».
«Мы будзем працаваць, каб сілы, якія падтрымліваюць незалежнасць [Каталоніі], не перамаглі», - патлумачыў кіраўнік урада.





