У пятніцу Менская гарадзкая рада БНФ абмеркавала фармат далейшага ўдзелу Партыі ў парлямэнцкіх выбарах. З 42 удзельнікаў сходу 40 чалавек выступіла за тое, каб пакінуць у сіле рашэньне апошняга Сойму Партыі БНФ, зьняцца з выбарчай кампаніі да 23 верасьня.

Нагадаем, што па Менску ад Партыі БНФ зарэгістраваныя намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч (Аўтазаводзкая акруга №92) і Валянціна Сьвяцкая (Ясенінская №100). Не зарэгістравалі яшчэ двух намесьнікаў старшыні Вінцука Вячорку і Віктара Івашкевіча.

Разам з тым, на сёньняшнім пасяджэньні было прынятае асобнае рашэньне ў дачыненьні кобрынскага актывіста Аляксандра Меха: удзельнікі сходу палічылі, што яму здымацца ня варта, а Партыя БНФ мусіць прыкласьці ўсе намаганьні, каб зрабіць назіраньне па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 максымальна актыўным.

Заўтра пройдзе Сойм Партыі, які прыме канчатковае рашэньне аб фармаце ўдзелу БНФ у выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?