Міністэрства абароны Расіі апублікавала ў Facebook і Twitter фотаздымкі, якія нібыта пацвярджаюць забеспячэнне амерыканскімі вайскоўцамі прыкрыцця баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У ведамстве заявілі, што кадры зробленыя 9 лістапада сёлета расійскімі беспілотнікамі ў раёне горада Абу-Камаль, які лічыцца адным з апошніх буйных апірышчаў ІД у Сірыі. Аднак аказалася, што адзін са здымкаў дакладна супадае са скрыншотам з гульні для смартфонаў AC-130 Gunship Simulator: Special Ops Squadron — сімулятара кіравання амерыканскім самалётам агнявой падтрымкі сухапутных войскаў Lockheed AC-130, паведамляе lenta.ru.

Здымак, апублікаваны на афіцыйнай старонцы Міністэрства абароны Расіі ў Facebook

Здымак, апублікаваны на афіцыйнай старонцы Міністэрства абароны Расіі ў Facebook

Відэазапіс геймплэя AC-130 Gunship Simulator: Special Ops Squadron Кадр: Byte Conveyor Studios / YouTube

Відэазапіс геймплэя AC-130 Gunship Simulator: Special Ops Squadron Кадр: Byte Conveyor Studios / YouTube

«Відосік выкладвалі яшчэ ўлетку… Толькі майце на ўвазе, што дата на YouTube — увогуле не пруф», — адзначае Telegram-канал «Хвастун і Соня».

Conflict Intelligence Team піша ў Telegram, што тры іншыя малюнкі, выкарыстаныя ў публікацыі Мінабароны, аказаліся кадрамі з відэа дзеянняў ВПС Ірака пад Фалуджы ў 2016 годзе.

«Гэтыя факты з'яўляюцца бясспрэчным пацвярджэннем таго, што Злучаныя Штаты, імітуючы для сусветнай супольнасці непрымірэнчую барацьбу з міжнародным тэрарызмам, на справе забяспечваюць прыкрыццё баяздольных атрадаў ІДІЛ для аднаўлення іх баяздольнасці, перагрупоўкі і выкарыстання іх у прасоўванні амерыканскіх інтарэсаў на Блізкім Усходзе», — дадалі ў расійскім ваенным ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0