Амерыканскія рэгулятары фармацэўтычнага рынку адобрылі першую ў свеце таблетку, факт прыёму якой і яе шлях па арганізму можна пракантраляваць пры дапамозе смартфона, паведамляе ВВС.

Таблеткі Abilify MyCite для лячэння шызафрэніі і маніякальных станаў ўтрымліваюць у сабе растваральны датчык, які рэгіструе, што прэпарат быў прыняты пацыентам. Адмысловая прылада, якую носіць пацыент, перадае гэтую інфармацыю на ягоны смартфон.

Інфармацыя пра прыём таблеткі таксама можа быць адпраўленая лекару, калі пацыент пагодзіцца на гэта. Вытворца паведамляе, што ў выпадку прыёму таблетак разам з ежай, датчык можа не спрацаваць,

Убудаваны ў таблетку датчык актывуецца пры кантакце са страўнікавым сокам. У розных пацыентаў ён спрацоўвае ў прамежку часу ад 30 хвілін да 2 гадзін пасля прыёму.

«Магчымасць адсочваць прыём лекаў, прызначаных для лячэння псіхічнага захворвання, можа быць карысная для некаторых катэгорый пацыентаў», сказаў Мітчэл Маціс з Упраўлення па кантролю за прадуктамі і лекамі ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?