Кіраўніца «Белсата» пацвердзіла Свабодзе паведамленні польскіх СМІ, што Міністэрства фінансаў шукае грошай для прафінансавання далейшай дзейнасці тэлеканала.

Партал wirtualnemedia.pl паведаміў, што ў справу захавання «Белсата» асабіста ангажаваўся віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Польшчы Матэуш Маравецкі.

«Я магу пацвердзіць, што існуе палітычная воля ўтрымаць «Белсат» і што Міністэрства фінансаў працуе, як гэта забяспечыць фінансава», — сказала Рамашэўска-Гузы.

Адначасова яна зрабіла заўвагу, што, магчыма, фінансаванне дзейнасці «Белсата» і надалей будзе адбывацца праз Міністэрства замежных справаў.

Летась Міністэрства замежных справаў Польшчы прыняло рашэнне аб скарачэнні фінансавання «Белсата» на дзве траціны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0