Следчае ўпраўленне па Мінскай вобласці сумесна з падраздзяленнямі наркакантролю МУС раскрылі дзейнасць злачыннай групы, якая на працягу некалькіх гадоў займалася буйнымі пастаўкамі макавай саломы ва ўсе рэгіёны Беларусі для вытворчасці опіумнага наркотыку, паведамляе Следчы камітэт.

Макавая салома

Макавая салома

Абвінавачанымі па крымінальнай справе прызнана шэсць ўдзельнікаў злачыннай групы, 1978-1987 гадоў нараджэння. Усе яны — непрацуючыя асобы, якія пражываюць у розных абласцях краіны, двое з іх — раней судзімыя.

Макавая салома для канспірацыі змешвалася з насеннем маку. Такім чынам група прыкрывалася гандлем насеннем маку для выпечкі кандытарскіх вырабаў. Агульная маса канфіскаванай ва ўдзельнікаў групы макавай саломы склала пяць тон.

Па выніках расследавання дзеянні ўсіх шасцярых абвінавачаных кваліфікаваныя як незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйным памеры, групай асоб, асобамі, раней ўчынілі аналагічныя злачынствы (ч. 3 арт. 328: Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Ім пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0