Новы браўзэр, як паведамляецца на сайце кампаніі, цяпер працуе ў 2 разы хутчэй і выкарыстоўвае на 30% менш памяці, чым браўзер Chrome ад кампаніі Google, бо запускае да чатырох асобных працэсаў для асобных укладак у адрозненне ад Chrome, які запускае асобны працэс для кожнае ўкладкі.

Таксама больш сучасным стаў інтэрфейс браўзера. Цяпер, напрыклад, закладкі, загрузкі і гісторыя наведвання месцяцца пад адной кнопкай «Бібліятэка».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?