Еўрапейскі Суд па правах чалавека вырашыў не пераглядаць свайго рашэння, якое прызнала расійскі закон аб забароне гей-прапаганды дыскрымінацыйным — сказана ў зборніку рашэнняў, апублікаваным на сайце суда.

Скаргу на Расею ў ЕСПЧ раней падавалі тры актывісты ЛГБТ-руху — Мікалай Баеў, Мікалай Аляксееў і Аляксей Кісялёў. Яны настойвалі, што заканадаўчая забарона на прапаганду нетрадыцыйных адносін сярод непаўналетніх супярэчыць свабодзе выказвання і з'яўляецца дыскрымінацыйным.

Іх скаргі тычыліся у тым ліку асобных законаў Архангельскай, Разанскай абласцей і Санкт-Пецярбурга. Заяўнікі былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні гэтых законаў у Расіі ў лістападзе 2009 года і ліпені 2012 года. Улады Расіі з гэтым не пагадзіліся і папрасілі ЕСПЧ перагледзець рашэнне.

Суд у выніку стаў на бок траіх заяўнікаў і пастанавіў, што расійскі закон аб забароне прапаганды нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх парушае права на свабоду самавыяўлення і ўтрымлівае дыскрымінацыю. ЕСПЧ таксама пастанавіў абавязаць Расію выплаціць пазоўнікам кампенсацыі на агульную суму € 49 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0