Скрадзены ў вядомага журналіста Змітра Навіцкага сабака знайшоўся.

«Мне пад вечар патэлефанавалі людзі і сказалі, што, магчыма, мой сабака знаходзіцца ў іх. Я за гэтыя дні ўжо столькі сабак перагледзеў, што ўжо асабліва не спадзяваўся», — распавёў падрабязнасці Tut.by Дзмітрый Навіцкі.

Але гэта аказалася сапраўды Аса. Яе новыя гаспадары распавялі Дзмітрыю, што яны будуюць дом у Калодзішчах, і там на днях да іх падышоў незнаёмы мужчына з сабакам. Ён прапанаваў ім бясплатна забраць жывёлу, патлумачыўшы, што яму яна не патрэбна. Маўляў, ён займаецца развядзеннем, і ў яго сабак стала занадта шмат.

Як паведамляў раней уладальнік, сабака быў прывязаны да плота Ліцэя БДУ у Мінску, нехта яго адвязаў і звёў на вачах міліцыянта. Сабаку зваць Аса.

У сваю чаргу, кіраўніца прэс-службы Следчага камітэта Юлія Ганчарова апублікавала фота. Аказваецца, у аднаго са следчых таксама хаскі: яе зваць Луна (націск на другі склад). Дрэс-код, як у следчых:

«Нельга губляць сяброў!» — падкрэсліла Юлія Ганчарова.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0