У склад участковых выбарчых камісіяў Берасця быў уключаны толькі адзін прадстаўнік ад Партыі БНФ. Але цяпер прадстаўнікоў гэтай партыі ў камісіях няма.

С. Быцкевіч быў адзіным, каго ў Берасці ўключылі ў склад участковай выбарчай камісіі ад Партыі БНФ, аднак ён па асабістых прычынах склаў свае паўнамоцтвы. На вызваленае месца быў вылучаны таксама сябра Партыі БНФ С. Вакуленка. 5 верасня ён падаў дакументы на рэгістрацыю ў склад участковай камісіі № 34 Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2. Кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна паведаміла, што рашэнне па пытанні ўключэння С.Вакуленкі ў склад камісіі будзе прымацца на бліжэйшым сходзе.

17 верасня адбыўся сход выканкама, на якім С. Вакуленку паведамілі, што склад камісіі скарочаны з 13 да 12 чалавек. Паводле словаў кіраўніка арганізацыйна-кадравай працы Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта сп. Цімашука, усю працу па падрыхтоўцы да выбараў чальцы камісіі ўжо выканалі, а проста сядзець там не трэба, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?