Казырок рэканстраванага стадыёна «Дынама» не будзе закрываць ніжнія шэрагі для гледачоў ад дажджу. А гэта, паводле папярэдніх падлікаў, кожны пяты глядач.
Фота https://vk.com/public114825112
Карэспандэнт «Прэсбола» Сяргей Вярсоцкі падчас прэс-канферэнцыі папрасіў чыноўнікаў пракаментаваць сітуацыю.
Адказаў яму міністр спорту Аляксандр Шамко:
— Вось вы ацэньваеце рэканструкцыю «Дынама» з такого крытычнага пункту гледжання. Ёсць спецыяльныя тэхнічныя патрабаванні. У чым наогул праблема? Вы што — будаўнік па прафесіі? Вы што — архітэктар?
— Я журналіст. І патэнцыйны глядач.
— Крытыканствам усе могуць займацца. Патрэбна здаровая крытыка, а гэта — проста крытыканства. Мы яшчэ не здалі стадыён, а вы ўжо кажаце пра тое, што нешта там не перакрывае. Гэта вашы домыслы, не болей. У вас няма выразнай аргументацыі па гэтым пытанні.





