Дэпутаты Вярхоўнай рады прынялі папраўкі да закона аб статусе ветэранаў войнаў, цяпер у законе замест словазлучэнняў «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў», «Вялікая Айчынная», «Вялікая Айчынная вайна і вайна з Японіяй», «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў і вайна 1945 года з імперыялістычнай Японіяй» будзе выкарыстоўвацца толькі «Другая сусветная вайна». Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў картцы закона на сайце ўкраінскага парламента.

За прыняцце паправак прагаласаваў 241 дэпутат, супраць не выступіў ніхто. Устрымаліся чацвёра. Не прагаласавалі 90 дэпутатаў.

Гэтым жа дакументам статусам ўдзельніка баявых дзеянняў надзяляюцца тыя, хто браў удзел у падзеях на Майдане ў 2013-2014 гадах і быў унесены ў спіс асобаў, якія атрымалі раненні ў гэты перыяд. Пад дзеянне гэтага становішча не падпадаюць супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы.

Законапраект быў унесены ў Раду прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманом. Закон уступае ў сілу на наступны за датай публікацыі дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0