Ілюстрацыйны малюнак

Ілюстрацыйны малюнак

Каманда прафесара Сонг праверыла працу сваёй прылады на 20 добраахвотніках з мазгавымі электродамі, імплантаванымі для лекавання эпілепсіі. Сонг падключыў да іхніх мазгоў сваю прыладу, каб яна магла збіраць дадзеныя аб іх актыўнасці падчас тэстаў, накіраваных на стымуляванне альбо кароткачасовае, альбо працоўнае памяці.

Па ходзе выпрабаванняў навукоўцы аналізавалі нейроны галаўнога мозгу паддоследных, каб вызначыць, якія вобласці мозгу актывуюцца ў працэсе успамінаў.

Пасля правядзення эксперыментаў па запамінанні выявілася, што такая стымуляцыя паляпшала кароткачасовую памяць прыкладна на 15% і працоўную — на 25%. 

«Мы ствараем нейронны код для паляпшэння функцыі памяці. Такога яшчэ ніхто ніколі не рабіў», — кажа прафесар Сонг.

Пакуль прылада яшчэ праходзіць далейшае тэставанне, і яшчэ невядома, калі яна з'явіцца ў рэальнай клінічнай практыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?