Ілья Дудараў са сваім тварэннем.

Ілья Дудараў са сваім тварэннем.

Бомжсцікі — гэта 12 фігурак, якія з’яўляюцца зборнымі вобразамі людзей без пэўнага месца жыхарства. Кожны — са сваёй гісторыяй: так, бомжсцік Надзея не любіць людзей, але абажае котак, а Томка — былая сутэнёрка.

Ілья даўно цікавіцца тэмай псіхалогіі пэўных грамадскіх груп: нядаўна мэтай яго даследаванняў сталі бамжы. Ён вывучаў усе існуючыя пра іх медыяматэрыялы, глядзеў відэа. Падчас чарговага скролінгу інфармацыі на маніторы высвецілася рэклама бонсцікаў. Ілья тады закрыў назойлівыя маркетынгавыя прапановы, а раніцай творчая галава маладога чалавека склала ўчорашнія пазлы ў адно цэлае.

На аснове раней прагледжаных кадраў са скульптурнага пластыліну ён пачаў ляпіць твары маленькіх чалавечкаў — і толькі калі амаль уся калекцыя была гатовая, праз два тыдні яму прыйшла ў галаву ідэя зрабіць з гэтага сацыяльны праект.

«З надыходам зімы бяздомнікам прыходзіцца асабліва цяжка. Я прапаную дапамагчы гэтым людзям і пад Новы год зрабіць ім свята: падарыць цёплыя рукавіцы і шкарпэткі. Канешне, многія абвінавачваюць бяздомных, што яны самі вінаватыя ў тым, што з імі здарылася, але я за тое, каб не асуджаць людзей. Хочаш дапамагчы — дапамагай, не — таксама твая справа», — лічыць Ілья.

На краўдфандынгавай платформе хлопец запусціў збор сродкаў на свой праект: набываючы сабе аднаго з бомжсцікаў, вы робіце свой унёсак у кэш для набыцця навагодніх падарункаў бяздомным людзям з Брэста.

 

А вось такія фігуркі Ілья ляпіў раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?